Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Апошнія навіны

Праваслаўная царква ў Беларусі ў міжваенны перыяд

Праваслаўная царква ў Беларусі ў міжваенны перыяд

Пра тое, як склаўся лёс праваслаўнай царквы ў перыяд паміж рэвалюцыяй 1917 г. і пачаткам Другой Сусветнай ваны ў 1939 г., распавядала 14 сакавіка ў час чарговай лекцыі Віртуальнага Універсітэту Святлана Сілава. На царкоўнае жыццё можна адбіліся вірлівыя падзеі, якія разгарнуліся на беларускіх землях пасля 1917 г. Адраджэнне Польскай дзяржавы і яе імкнене да аднаўлення […]

Скарбы Беларусі: замкі-палацы

Скарбы Беларусі: замкі-палацы

Якой была эпоха Адраджэння ў Беларускай архітэктуры і чым звычайнае барока адрозніваеца ад беларускага – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі трэцяй лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака. Рэнесанс – эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, які прыпадае на XIV-XVII стст, якая была своеасаблівым мастом паміж еўрапейскай культурай Сярэднявечча і Новага […]

Чорныя часы беларускага праваслаўя

Чорныя часы беларускага праваслаўя

Рэпрэсіі і здзекі, спроба выкінуць царкву з штодзеннага жыцця людзей – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст” у час чарговай лекцыі Святланы Сілавай, якая адбылася 7 сакавіка. З 1917 па 1939 гг. беларускае праваслаўе перажывала адныя з найбольш цяжкіх часоў за ўсю гісторыю свайго існавання. Прыход […]

<strong>Наша спадчына: кастэлі ды храмы часоў ВКЛ</strong>

Наша спадчына: кастэлі ды храмы часоў ВКЛ

Якая Атлантыда захавалася пад беларускай зямлёй, чаму ВКЛ лічыцца краінай замкаў, і дзе ў тыя часы знаходзіўся абарончы пояс Вялікага Княства Літоўскага – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі удзельнікі другой лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака. Архітэктура часоў узмацнення ВКЛ мела татальна абарончы характар. Таму пераважна на тэрыторыі краіны зараз […]

Нашы выкладчыкі

Васіль Дранько-Майсюк

Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.   

Наталья Огорелышева

Магистр гуманитарных наук, организаторка и участница исследовательских, культурных и образовательных проектов, авторка более 10 статей. Сфера интересов: социокультурная антропология, историко-культурное наследие, еврейское наследие.

Галина Масловская

Галина Масловская -  инструктор Нейрографики и эстетический коуч, Арт-терапевт, гештальт-терапевт, автор и ведущая образовательных программ для детей, студентов, взрослых.