Глядзіце запіс онлайн гасцёўні з адным з найлепшых беларускіх мастакоў Сяргеям Грыневічам.
Сустрэчай з Сяргеям 17 лістапада распачаўся восеньскі сезон працы гарадзенскага “Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку”. Пазнаёміцца з мастаком і з яго творчасцю сабраліся больш за 40 чалавек з Гродна, Менска, Бабруйска, Адэсы ды іншых гарадоў.

Сяргей Грыневіч нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі пад Ваўкавыскам. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтва (аддзяленне манументальнага жывапісу).
Жыве і працуе ў Гродна. Мае таксама ўласную майстэрню ў Швайцарыі. Працы Сяргея Грыневіча дэманструюцца ў галерэях многіх краін свету.
Менавіта з віртуальнай экскурсіі па мастацкіх галерэях Цюрыха і Берліна, Масквы і Кіева, Гродна і Беластока ды іншых гарадоў, дзе выстаўляліся працы мастака, і распачалася творчая сустрэча з ім.

У другой частцы гасцёўні Сяргей паказаў свае творы, напісаныя за апошні год.

Некаторыя з іх ніколі яшчэ не экспанаваліся. Сярод іх – творы з новага праекта “Дэмаграфія”, прысвечанага тэме жыцця і смерці чалавека.
У заключнай частцы сустрэчы Сяргей адказваў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Глядзіце запіс гасцёўні і пакідайце свае каментары!
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей і прадстаўнікоў іншых пакаленняў да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, развіцця і самарэалізацыі.
Глядзіце, якія яшчэ онлайн сустрэчы адбудуцца ў хуткім часе:
23 лістапада. Как разрешать конфликты в семье и в своём окружении с помощью медиации
25 лістапада. Финансовая грамотность для золотого возраста: подводные камни и острова безопасности кредитов и депозитов
18 лістапада 2021