Стаць выкладчыкам

Стаць часткай міжнароднай каманды Віртуальнага Універсітэту можа кожны – калі вам ёсць што распавесці і ёсць чаму навучыць іншых.

Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.

Заняткі праходзяць у фармаце online. Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны максімум.

Праз ZOOM да вашых заняткаў, лекцыі або майстар-класаў далучаюцца зацікаўленыя слухачы і слухачкі.

Паглядзіце, як гэта было ў мінулым сезоне

Тэмы заняткаў могуць быць самыя розныя: гісторыя, спорт, псіхалогія, мастацтва, рэлігія, культуралогія, медыцына. Гэты спіс не мае абмежаванняў!

Калі ў вас ёсць сумневы, ці прапанаваная вамі тэма будзе цікавай для слухачоў нашага Універсітэту – напішыце сюды uzv.hrodna@gmail.com і мы разам узгоднім, як можа гучаць прапанаваная вамі тэма.

Пасля апрацоўкі анкет і ўзгаднення тэмы мы дапаможам распрацаваць план вашых заняткаў і падабраць найбольш удалы фармат навучання.

Запоўніце анкету па гэтай спасылцы і мы з вамі звяжамся ў хуткім часе!

Да сустрэчы!

0 0 галасы
Рэйтынг артыкула
Падпісацца
Апавясціць о
guest
0 Каментар
Межтекстовые Водгукі
Паглядзець усе каментары