Стаць выкладчыкам

Адрозніваць розныя віды птушак, якія жывуць побач з намі, даведацца, чаму яны апынуліся тут, якія ў іх праблемы і як ім можна дапамагчы – вы таксама можаце пра гэта даведацца, запісаўшыся на гэты курс Віртуальнага Універсітэта.

Курс будзе карысным тым, хто  жыве ў горадзе, але цікавіцца тым, што адбываецца навокал.

У межах курса адбудуцца 2 прэзентацыі і 2 экскурсіі (для гарадзенцаў).

Калі? Анлайн-заняткі – 13 і 20 кастрычніка ў 19:00, экскурсіі  – 22 і 29 кастрычніка (дакладны час узгадняецца).

У час прэзентацый слухачы атрымаюць тэарэтычную частку ведаў пра птушак – нашых суседзяў: прычыны іх знаходжання каля нас, змены, якія адбываюцца з імі і з намі, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца зараз і як іх можна вырашыць альбо зменшыць наша негатыўнае ўздзеянне. 

Пад час экскурсій удзельнікі ўбачаць розныя віды птушак у горадзе, даведаюцца, як адрозніваюцца розныя віды і паспрабуюць іх вызначаць, а таксама даведаюцца пра цікавыя асаблівасці жыцця птушак.

Каб далучыцца да курса,  запоўніце,  калі ласка,  анкету па гэтай спасылцы.

"Птушкі нашых гарадоў" - новы курс у Віртуальным універсітэце

ВядучыДзьмітры Вінчэўскі, арнітолаг, рэдактар сайта “Птушкі штодня” www.birdwatch.by. Дзьмітры таксама выкладаў курс “Назіраем  птушак” ва Універсітэте Залатога Веку.

0 0 галасы
Рэйтынг артыкула
Падпісацца
Апавясціць о
guest
0 Каментар
Межтекстовые Водгукі
Паглядзець усе каментары