Стаць часткай каманды Віртуальнага Універсітэту можа кожны – калі вам ёсць што распавесці і ёсць чаму навучыць іншых.
Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.
Заняткі праходзяць у фармаце online. Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны максімум.
Праз ZOOM да вашых заняткаў, лекцыі або майстар-класаў далучаюцца зацікаўленыя слухачы і слухачкі.
Паглядзіце, як гэта было ў мінулым сезоне
Мы правялі амаль 90 заняткаў, на якіх прысутнічалі 227 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі і замежжа.
Тэмы заняткаў могуць быць самыя розныя: гісторыя, спорт, псіхалогія, мастацтва, рэлігія, культуралогія, медыцына. Гэты спіс не мае абмежаванняў!
Калі ў вас ёсць сумневы, ці прапанаваная вамі тэма будзе цікавай для слухачоў нашага Універсітэту – напішыце сюды universityonline.hrodna@gmail.com і мы разам узгоднім, як можа гучаць прапанаваная вамі тэма.
Пасля апрацоўкі анкет і ўзгаднення тэмы мы дапаможам распрацаваць план вашых заняткаў і падабраць найбольш удалы фармат навучання.
Запоўніце анкету па гэтай спасылцы і мы з вамі звяжамся ў хуткім часе!
Да сустрэчы!
11 студзеня 2023