Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага?

Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Курс будзе цікавы як для аматараў нашай культуры, так і для тых, хто зусім не абазананы ў тэме, бо заняткі праводзяцца весела, даходліва, дынамічна, з вялікім візуальным і відэа матэрыялам, інтэрактыўна і тэатралізавана. 

У час курса вы пазнаёміцеся з яркімі дзеячамі, якія жылі і тварылі ў мінулым і пазамінулым стагоддзі, даведаецеся шмат цікавых фактаў пра наша мінулае, прачытаеце тыя мастакія тэксты, якія немагчыма знайсці ў інтэрнэце, бо яны ёсць толькі ў прыватным архіве аўтара курса, адкрыеце для сябе невядомую Беларусь. 

Таксама на занятках вы папрактыкуеце сваё акторскае майстэрства, (калі гаворка будзе весціся пра драматургаў і рэжысёраў Францішка Аляхновіча альбо Еўсцігнея Міровіча), навучыцеся аналізаваць тэксты, жывапісныя і графічныя творы, ды і самі выступіце у ролі творцаў!

Заняткі інтэрактыўныя, тэатралізаваныя. Акрамя карыснай культуралагічнай інфармацыі вы адчуеце сябе акторамі, драматургамі і крытыкамі. 

“Я вельмі ўважліва стаўлюся да кожнага з вучняў ды імкнуся, каб кожны змог як мага шырэй (праз вывучэнне нашай культуры) раскрыць перадусім свой талент” – кажа Васіль пра свае будучыя заняткі ў межах Віртуальнага Універістэта.

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Дата: 12 красавіка 2023

Час: 18:00-19:30

Месца: ZOOM

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Занятак скончыўся

Выкладчык

Васіль Дранько-Майсюк

Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.   

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка