Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Гэты курс будзе асабліва карысным тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і канфесійнай гісторыяй ХХ ст.

У час курса удзельнікі пазнаёмяцца з гістарычнай прасторай Беларусі ХХ ст., асноўнымі этапамі гісторыі Праваслаўнай царквы, накірункамі яе дзейнасці, персаналіямі, якія пакінулі свой след у канфесійнай гісторыі. 

Мы спынімся таксама на сутнасці і выніках рэпрэсій ў дачыненні Царквы і вернікаў у савецкай Беларусі.

На занятках мы будзем дыскутаваць, аналізаваць розныя крыніцы па тэме і кожны зможа зрабіць сваю выснову і яе абгрунтаваць. 

Асноўны падыход у выкладанні – дыялог з апорай на досвед кожнага ўдзельніка .

Калі? Заняткі будуць праходзіць па аўторкам 21 і 28 лютага, 7 і 14, 20 сакавіка. Пачатак у 18:30.

Да ўдзелу ў курсе запрашае Святлана Сілава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Заняткі будуць праходзіць на беларускай мове.

Выкладчыца

Святлана Сілава

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom