Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Рэпрэсіі і здзекі, спроба выкінуць царкву з штодзеннага жыцця людзей – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст” у час чарговай лекцыі Святланы Сілавай, якая адбылася 7 сакавіка.

З 1917 па 1939 гг. беларускае праваслаўе перажывала адныя з найбольш цяжкіх часоў за ўсю гісторыю свайго існавання. Прыход да ўлады бальшавікоў, шматлікія баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, падзел яе на дзьве часткі наўпрост адбіліся на жыцці беларускага святарства, асабліва ў БССР.

Да 1936 года у савецкай Беларусі была зачынена 1 371 царква (засталіся працаваць усяго 74 храмы). Каля 2 000 святароў былі растраляныя ці загінулі ў ГУЛАГу.

Чорныя часы беларускага праваслаўя

Топ фактаў пра праваслаўную царкву ў савецкай Беларусі ў пачатку ХХ ст :

  • Вядзенне антырэлігійнай прапаганды было адной з асноўных задач савецкай улады. Візуалізацыі ў гэтым працэссе надавалася вялікая роля. Былі выдадзены шматлікія плакаты, і нават у школах распаўсюджавался антырэлігійны буквар.
  • Савецкія ўлады ажыцяўлялі праект па расколу праваслаўнай царквы, які называўся “Абнаўленцы”.
  • Дзеля таго, каб забяспечыць заводы па чэканцы манет меддзю, кіраўніцтва бальшавікоў выдала пастанову аб зняцці званоў з храмаў і цэркваў. Многія званы з беларускіх храмаў былі знятыя і вывезеныя ў глыб Расеі яшчэ ў часы Першай Сусветнай вайны і зніклі там без слядоў.
  • У савецкія часы святары абавязаны былі ўзгадняць час, калі можна было званіць у званы. Атрымаць такое ўзгадненне было вельмі цяжка. Вельмі арыгінальную фармулёўку адмовы атрымалі ў кафедральным саборы Гродна. Святарам было забаронена званіць, таму што гэта перашкаджае студэнтам, якія вучыліся ў суседнім з храмам будынку ўніверсітэта.
  • У сістэме лагероў быў лагер пад назвай “Алжыр”. Ён знаходзіўся ў Казахстане і туды адсылалі жонак ворагаў народа. Некаторы час таму вышлі успаміны жонкі святара, якая прайшла праз гэты лагер. Яна узгадвала, як мясцовыя дзеці кідалі ім сушаны авечы сыр пад выглядам камянёў, каб ахоўнікі лагера не здагадаліся, што гэта ежа.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтых заняткаў.

У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (14 сакавіка) вы даведаецеся пра тое, як далей змянялася становішча царквы ў першай палове ХХ ст.

Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.

Дата: 21 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя Беларусі

Выкладчыца

Святлана Сілава

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Бліжэйшыя заняткі

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom