Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Якім было жыццё першага беларускага драматурга, які напісаў п’есу пра жыхароў горада, хто натхніў Францішка Аляхновіча абраць культурніцкую прафесію і якую ролю ў гэтым адыгралі цыркавыя артысты – менавіта з такіх цікавых пытанняў пачалася першая лекцыя на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк.

9 сакавіка споўнілася 140 год са дня нараджэння яркага беларускага культурнага дзеяча Францішка Аляхновіча. Ён быў акцёрам, драматургам, рэжысёрам. Яго жыццё нагадвала тыя цікавыя і драматычныя творы, якія ён пісаў. 

Усё пачынаецца з сям’і. Францішак Аляхновіч нарадзіўся ў творчым і імпэтным асяроддзі, такім ён быў і сам. Дзед драматурга, Іван, кінуў сваю гаспадарку ў Радашковічах і пераехаў у Вільню, дзе зарабляў на жыццё ігрой на скрыпцы і малярскай працай. Сваё мастацкае ўменне граць на скрыпцы ён перадаў сыну, Каралю, бацьку Францішка Аляхновіча, які таксама зарабляў на жыцце ігрой у аркестрах і тэатрах. Сам Францішак шмат часу праводзіў з дзедам, які на яго моцна паўплываў.

Хлопчык Францішак вырас у чароўным асяроддзі тэатраў і цыркаў, якія вельмі палюбіў. Негледзячы на тое, што бацька Кароль быў супраць творчай прафесіі і прапанаваў Францішку больш сталую адукацыю, ён ўсё роўна вывучыўся на акцёра. Менавіта з акцёрства пачаўся яго разнастайны і насычаны творчы шлях.

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Францішак Аляхновіч

Топ-5 найцікавейшых фактаў з жыцця Францішка Аляхновіча, пра якія даведаліся слухачы_кі лекцыі:

  • Творчыя асобы маюць звычку змяняць свае імя. Фрацішак Аляхновіч не быў выключэннем. Ён мог падпісвацца, як Франук, Францішк, тое ж самае датычылася прозьвічша – Олехновіч, Алехновіч.
  • Францішак Аляхновіч быў арганізатарам першай беларуская вечарынкі, якая адбылася ў Вільні ў лютым 1910 года. Праграма вечарынкі складалася з трох аддзелаў і ўключала пастаноўку камедыі, хоравыя спевы, беларускія нацыянальныя танцы.
  • Калі Францішку Аляхновічу пагражае турэмнае зняволенне, ён тайна з’язджае ў Галіцыю. Пры гэтым у яго адсутнічае замежны пашпарт. Ён пераходзіць мяжу, грыміруючыся то пад старога, то пад калеку, то пад жабрака, то пад фурмана. Ён быў таленавітым акторам і граў пераканаўча не толькі на сцэне, але і ў жыцці.
  • Дзякуючы намаганням Францішка Аляхновіча, у чэрвені 1916 года ў Вільні быў адчынены “Беларускі клуб”, дзе выступалі Іван Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі. Прысутнічалі прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Усяго ўрачыстае адкрыццё клуба наведалі каля 100 асоб.
  • Аляхновіч быў файным рэжысёрам. Акрамя сваіх п’ес, ён таксама паставіў “Паўлінку” Янкі Купалы, але са зменамі, таму што Аляхновіч хоць і паважаў Янку Купалу, але яго многае раздражняла ў творах аўтара. Ён першы зрабіў “Паўлінку” вясёлай, прыбраў кепскі фінал, дапісаў трэці акт і назваў яго “Заручыны Паўлінкі”.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтых заняткаў.

У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (22 сакавіка) удзельнікі працягнуць размову пра драматургію і лёс Францішка Аляхновіча, і таксама пачнуць размову пра Максіма Гарэцкага.

Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.

Выкладчык

Васіль Дранько-Майсюк

Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.   

Бліжэйшыя заняткі

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom