Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Пра тое, як склаўся лёс праваслаўнай царквы ў перыяд паміж рэвалюцыяй 1917 г. і пачаткам Другой Сусветнай ваны ў 1939 г., распавядала 14 сакавіка ў час чарговай лекцыі Віртуальнага Універсітэту Святлана Сілава.

На царкоўнае жыццё можна адбіліся вірлівыя падзеі, якія разгарнуліся на беларускіх землях пасля 1917 г. Адраджэнне Польскай дзяржавы і яе імкнене да аднаўлення гістарычных межаў 1772 г. сутынулася з імкненнем бальшавікоў да сусветнай рэвалюцыі. Вынікам стала савецка-польская вайна, у час якой Саветы на чале з Тухачэўскім даодзяць амаль да Варшавы, але затым церпяць там ганебную паразу.

Вайна скончаецца падпісаннем Рыжскага міру у сакавіку 1921. Па яго ўмовах  Заходняя Беларусь уваходзіць у склад Польшчы, что змяняе ўмовы існавання праваслаўнай царквы на нашых землях.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай прадугледжвала свабоду веравызнання для праваслаўнай царквы.

Разам з тым, праваслаўе атаемамлялася польскімі ўладамі з рэлігіяй, якая была насаджаная на гэтых землях прымусова ўладамі Расіі. Таму ў 20-30 гады актыўна праводзілася палітыка рэвіндыкацыі (канфіскацыі маёмасці праваслаўнай царквы і перадача яе каталіцкаму касцёлу) і паланізацыі.

Для духоўнай апекі над праваслаўнымі ў Польскай дзяржаве была створана праваслаўная мітраполія з мітрапалітнай кафедрай у Варшаве.

У межах Віленскай, Гродзенскай і Пінскай епархій дзейнічала каля 800 храмаў і 5 манастыроў.

Адной з драматычных падзей у гісторыі праваслаўнай царквы таго часу стала забойства мітрапаліта Холмскага і Варшаўскага Георгія. Ён быў застрэлены архімандрытам Смарагдам  8 лютага 1923 года ў мітрапалічым палацы Варшавы.  Невядома, як яму удалося пранесці зброю. Гэтая падзея была адлюстравана карыкатурай у газеце “Савецкая Беларусія”.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтыга занятка.

У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (21 сакавіка) вы даведаецеся пра тое, што адбывалася з праваслаўнай царквой у часы Вялікай Айчыннай Вайны.

Дата: 21 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя Беларусі

Выкладчыца

Святлана Сілава

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Бліжэйшыя заняткі

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom