Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як змянілася становішча царквы з пачаткам Другой Сусветнай вайны, ці бралі святары ўдзел у баявых дзеяннях, як склаліся лёсы святароў пасля перамогі ў вайне – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст.” пад час лекцыі Святланы Сілавай, якая адбылася 21 сакавіка.

Першая палова ХХ ст. у гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі была цяжкім перыядам – Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, адыход заходняй часткі Беларусі да Польшчы, рэпрэсіі і іншыя падзеі. 

Пачатак Другой Сусветнай вайны прынёс ўз’яднанне беларускай праваслаўнай царквы з Заходняй і Усходняй часткак Беларусі. У Заходняй Беларусі захавалася царкоўнае жыццё, якое было амаль што цалкам знішчана ў БССР, дзе новае пакаленне фактычна расло ў ідэалогіі ваяўнічага атэізму. 

Уваход Заходняй Беларусі ў склад БССР хваляваў не толькі святароў, якія дзейнічалі на гэтых тэрыторыях, але турбаваў савецкіх грамадскіх дзеячаў, якім трэба было рыхтавацца да новай кампаніі антырэлігійнай прапаганды на далучаных тэрыторыях.

<strong>Праваслаўная царква ў Беларусі ў час Другой Сусветнай Вайны</strong>

Мы абралі топ цікавостак з лекцыі Святланы аб падзеях і дзеячах таго часу:

  • Пасля аб’яднання царквы ўлады першапачаткова не забаранялі праводзіць служэнні, хрысціць дзяцей і прысутнічаць на пахаваннях. Змены пачынаюцца ў 1940 годзе, калі ў святароў канфіскоўваюць метрычныя кнігі, і іх вядзенне передаецца савецкай уладзе.
  • На тэрыторыі Заходняй Беларусі было ўведзена савецкае заканадаўства аб культах і рэлігійных арганізацыях, а святары, якія перайшлі на грамадскія пасады, напрыклад, у настаўнікі, былі звольненыя з працы.
  • Не абыйшлося і без закрыцця духоўных устаноў і храмаў. У Пінску ў вернікаў забралі будынак, у якім размяшчалася духоўная кансісторыя, у ім адкрылі школу. У 1940 г. узарвалі Пінскі Святафёдараўскі сабор і на яго месцы пабудавалі кінатэатр “Дружба”. На шчасце, сабор быў пазней адноўлены.
  • Протаіерэй Міхаіл Бароўскі ў часы другой Рэчы Паспалітай лічыўся польскімі ўладамі “небяспечным элементам”, таму што праводзіў актыўную антыпольскую палітыку сярод сваіх прыхажан. Тым не менш, ён быў забіты пры савецкай уладзе. 
  • Пад час нямецкай акупацыі савецкімі партызанамі было забіта 42 праваслаўныя святары. Гэта адбылося ў большасці праз недахоп камунікацыі, таму што, на самай справе, святары актыўна супрацоўнічалі з партызанамі супраць акупацыйнай улады. У пасляваенны перыяд было арыштавана 55 святароў, на той час гэта быў кожны 10 святар краіны. Іх абвінавяцяць у супрацоўніцтве з акупацыйным рэжымам.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтых заняткаў. Таксама паглядзець папярэднія лекцыі Святланы можна на нашай Ютуб старонцы.

Дата: 21 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя Беларусі

Выкладчыца

Святлана Сілава

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Бліжэйшыя заняткі

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom