Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Правы і абавязкі вайсковага святарства, знакамітыя обер-святары, асаблівасці франтавых цэркваў, што адбывалася з салдатамі-вернікамі розных канфесій пад час Першай Сусветнай Вайны  – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст” на чарговай лекцыі Святланы Сілавай 28 лютага.

Дзейнасць вайсковага святарства з’яўляецца адной з малавядомых старонак Беларускага праваслаўя. Адной з крыніц інфармацыі пра вайсковых святароў  з’яуляюцца памятныя кніжкі губерній, у якіх пералічана святарства з інфармацыяй пра ўзнагароды і час дзейнасці.

У абавязак вайсковых святароў  ўваходзілі малебны перад пачаткам бітвы, перад адпраўленнем у паход, перад святочным парадам. Яны таксама асвячалі сцягі вайсковай часткі, праводзілі службы ў час палкавых святаў. Удзельнікі лекцыі даведаліся, як выглядалі гэтыя абрады і вайсковыя храмы у той час. 

Вайсковыя святары ў праваслаўнай царкве Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Топ-5 цікавых фактаў пра вайсковае праваслаўнае святарства ў Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя:

  • Палкавыя святары прыраўноваліся да афіцэраў ў званні капітана. Гэта азначала, што іх заробак і ўмовы працы былі афіцэрскімі.
  • Пад час Першай сусветнай вайны былі эвакуяваныя не толькі праваслаўныя святары, але і царкоўный рэчы. Так, з Мінска у Разань пераправілі экспанаты царкоўна-археалагічнага музея. З Полацка ў Растоў Вялікі – мошчы Прападобнай Еўфрасінні.
  • У мірны час  пад кіраўніцтвам вайсковага протапрэсвітара было 730 святароў, а у час вайны іх колькасць павялічылася да 5000 чалавек.
  • У італьянскім горадзе Монтэ Касіна ў часы Другой сусветнай вайны асобую ролю адыграла падраздзяленне “Зубр”, якое складалася з выхадцаў з Заходняй Беларусі. Таму на могілках у гэтым горадзе можна пабачыць имёны салдат з Ліды, Гродна, Слоніма, Ваўкавыску.
  • У часы Першай Сусветнай Вайны фронт прайшоу праз Смаргонь. Менавіта там адбваліся жорсткія баі і менавіта там упершыню быў выкарастаны атрутны газ. Абарона Смаргоні доўжылася 810 дзён.

Больш цікавых фактаў шукайце у запісе гэтых заняткаў.

У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (7 сакавіка) вы даведаецеся пра тое, якія выпрабаванні чакалі праваслаўнух святароў у пасляваенны час і ў перыяд рэпрэсій.

Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.

Дата: 21 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя Беларусі

Выкладчыца

Святлана Сілава

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Бліжэйшыя заняткі

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Научимся общаться с собой на курсе “Нейрографика”

Задолго до изобретения языка и письменности наши предки общались между собой посредством рисунков, передавая с их помощью важные сообщения, мысли, чувства и эмоции. С развитием общества изменилось и отношение к изобразительному искусству. Теперь это не только способ выразить себя, но и возможность заняться самоанализом для решения глубоких психологических проблем.  Целью курса, помимо развития интереса  к нейрографике, станет освоение инструментов самопомощи, раскрытие творческого потенциала, освоение инструментов самопознания, гармонизации себя и мира.

Нейраграфіка

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»

Курс па асновах працы ў Zoom