Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная пляцоўка, створаная гарадзенцамі ў 2021 годзе.
Мы працуем для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца.
Мы прапануем бясплатныя заняткі, курсы і майстар-класы на розныя тэмы ад лепшых экспертаў.
Мы размяшчаем запісы заняткаў, карысныя відэа і публікацыі, а таксама навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці, якія ствараем мы альбо нашыя партнёры.
За чатыры сезоны у 97 online-занятках (лекцыях, майстар-класах, курсах) прынялі ўдзел 1147 чалавек ад 8 да 80 гадоў. Заняткі наведвалі з розных гарадоў Беларусі, а таксама з за-мяжы.
У якасці выкладчыкаў у нас працавала 36 чалавек з розных гарадоў Беларусі і замежжа.
А самыя актыўныя, хто не можа жыць без фізічнай культуры, наведалі 132 ранішнія гімнастыкі!
Мы робім гэтую працу з верай у тое, людзі заслугоўваюць годнага жыцця і што адукацыя з’яўляецца адным з чыннікаў, якія могуць станоўча паўплываць на іх якасць жыцця.