Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Анонс

Занятак скончыўся Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Васіль Дранько-Майсюк


Матэрыялы па тэме

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Максім Гарэцкі

Максім Гарэцкі – адзін з самых яркіх пісьменнікаў Беларусі, які прыйшоў у літаратуру ў 1913 годзе. Сваё першае апавяданне “У лазні” ён выдаў, калі меў усяго 19 год. Жыццё і творчасць пісьменніка сталі тэмай чарговых заняткаў на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк. Творчасць Максіма Гарэцкага – адметнасць нашай культуры. Пісьменнік […]

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Платон Галавач

“Бывайце, таварышы, гісторыя нас рассудзіць,”– гэта былі апошнія словы выбітнага беларускага дзеяча Платона Галавача, творчасць якога стала тэмай апошніх заняткаў на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк. Платон Галавач – пісьменнік, грамадскі і культуры дзеяч, празаік, рэдактар, які праславіўся ў 20-х першай палове 30 гадоў. Гэта быў адзіны пісьменнік часоў станаўлення […]

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Францішак Аляхновіч

Якім было жыццё першага беларускага драматурга, які напісаў п’есу пра жыхароў горада, хто натхніў Францішка Аляхновіча абраць культурніцкую прафесію і якую ролю ў гэтым адыгралі цыркавыя артысты – менавіта з такіх цікавых пытанняў пачалася першая лекцыя на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк. 9 сакавіка споўнілася 140 год са дня нараджэння […]